Паэму «Новая Зямля» — першы большы, нат манумэнтальны твор нашае мастацкае літаратуры — ейны аўтар, другі (пасьля Янкі Купалы) большы паэта гэтае літаратуры, Якуб Колас пачаў пісаць ў 1911 годзе, адбываючы трохгадовую кару ў Менскім астрозе за ўдзел у рэвалюцыйным руху 1905—1906 г.г. Там тады было напісана каля трэйцяй часткі твору — дзесяць разьдзелаў (пачаткавыя восем разьдзелаў і тры разьдзелы перадканцавыя, зьвязаныя зь Вільняю — XXVII, XXVIII, XXIX), ды адзін яшчэ разьдзел (зь сярэдзіны, XIV) толькі пачаты. Выйшаўшы з астрогу, паэта пакінуў на нейкі час пісаньне «Новае Зямлі», а ўзяўся за другую вялікую сваю паэму — «Сымон Музыка», якую некаторыя крытыкі не бяз рацыі ўважаюць за «дадатак» да «Новае Зямлі». Увосень 1911 г. была напісаная першая частка гэтае другое паэмы, а сьледам за ёй зараз-жа й другая, пасьля чаго і «Сымон Музыка» быў пакінуты аўтарам на колькі год. Адылі ў 1917 г. Колас ізноў бярэцца за гэтую паэму й піша трэйцюю частку яе, а сьледам чацьвертую й пятую, апошнюю частку, скончаную ім у самым канцы 1918 году. Гэтак, хоць і зь перапьгакам, але скончыўшы пёрш пазьней начатага «Сымона Музыку», аўтар на-рэшце варочаецца й да працягваньня ранейшае «Новае Зямлі». Узімку 1919—20 г. г. ён піша «зімовыя» разьдзелы яе — XVIII (у 1919 г.), XIX (у 1920 г.).
udrees про Циммер: Планета вирусов (Биология, Научпоп)
19 07
Может это особенность присущая вирусам или сама книга получилась такая, но мне больше понравилась книга Циммера про паразитов, там он развернулся достаточно широко. Про вирусов конечно он тоже в книге описал достаточно популярно ……… Оценка: хорошо
udrees про Лей: Инвазия (Космическая фантастика, Самиздат, сетевая литература)
19 07
Интересные приключения наемника в космосе. Можете считать, что это тот же сюжет про Чужого или Чужих в космосе, где доблестный космодесантник вступает с ними в борьбу практически в одиночку. Так что сюжет понятен. Даже созвучно ……… Оценка: хорошо