Таццяна Шамякіна

Биография

Таццяна Іванаўна Шамякіна (8 кастрычніка 1948, Мінск) — беларускі крытык, літаратуразнавец, перакладчык. Лаўрэат прэміі "Залаты купідон" (2010).

Нарадзілася ў сям'і пісьменніка Івана Шамякіна. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971) і аспірантуру пры гэтым універсітэце (1974). З 1974 г. - выкладчык, з 1982 г. - дацэнт кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук.

Аўтар кнігі літаратурнай крытыкі «На лініі перасячэння» (1981). Пераклала на рускую мову аповесці І.Шамякіна «Гандлярка і паэт» (Масква, 1977), «Драма» (часопіс «Нёман», 1989), п'есу «Залаты медаль» (пастаўлена ў 1980), раманы «Вазьму твой боль» (Масква, 1980), «Петраград - Брэст» (Масква, 1985), «Зеніт» (Масква, 1988).




Сортировать по: Показывать:
Выбрать всё    

Книги на прочих языках

Вне серий

Зарегистрируйтесь / залогиньтесь для выкачки нескольких книг одним файлом, коллаборативной фильтрации и других удобств.
X